Станіслаў Незабітоўскі
(1641—1717) адміністратар у Радзівілаў, мемуарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Незабітоўскі (Незабытоўскі) (24 верасня 1641, в. Ятра, цяпер Навагрудскі раён — 1717) — дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст. Падчашы калішскі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. З 1670-х жыў у Слуцку. Кіраваў адміністрацыяй Багуслава Радзівіла ў Слуцкім княстве. Удзельнічаў у кальвінскіх сінодах Навагрудскай акругі. Выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала ВКЛ.
У 1695 г. не дапусціў захопу Слуцка сіламі нясвіжскага ардыната Караля Станіслава Радзівіла, а пазней падпісаў з Сапегамі дамову наконт пераходу «нойбургскіх уладанняў» пад іх апеку. С. Незабітоўскі клапаціўся пра захаванне ў Слуцку і іншых «нойбургскіх уладаннях» свабоды веравызнання, якая там існавала з часоў Багуслава Радзівіла. Верагодна, гэта паўплывала на тое, што Незабітоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з Сапегамі і апякунства Казіміра Яна Сапегі, які тымчасова быў у канфлікце з каталіцкім клірам і асабіста з віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім, які ў 1694 г. адлучыў яго ад царквы. Аднак набыццё Сапегамі адразу ўсіх «нойбургскіх уладанняў» у Карла Філіпа Нойбургскага ў 1700 годзе Незабітоўскі не прызнаў, што прывяло да пагаршэння яго адносінаў з Сапегамі[6].
Аўтар успамінаў на польскай мове, дзе паказаныя падзеі і факты грамадска-палітычнага і прыватнага жыцця 1682—1700 г. на Новагародчыне і Случчыне.
Унук С. Незабітоўскага — Багуслаў Фелікс Незабітоўскі.
Remove ads
Творы
- Dzienniki 1695—1700. Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, Poznań 1998, 374 s. ISBN 83-232-0775-5
Гл. таксама
- Рух пасесараў нойбургскіх маёнткаў
Зноскі
- Stanisław Niezabitowski // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Stanisław Niezabitowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 137. — ISBN 978-83-65880-76-5
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads