Сяргей Іванавіч Пясцехін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Іванавіч Пясце́хін (нар. 21 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).

Хуткія факты Сяргей Іванавіч Пясцехін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1967—1987 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1972—1978 гадах і з 1993 года выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа. У 1987—1992 гадах працаваў у спартыўнай дзіцячай юнацкай школе алімпійскага рэзерву.

Творчасць

Яго выканальніцтва было адметнай выразнай пластыкай, добрымі акцёрскімі данымі. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова), Крас («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Абат («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт[ru]» на музыку Э. Грыга).

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads