Тадэвуш Лер-Сплавінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тадэвуш Лер-Сплавінскі
Remove ads

Тадэвуш Лер-Сплавінскі (польск.: Tadeusz Lehr-Spławiński; 20 верасня 1891(1891-09-20)[1][2], Кракаў, Цыслейтанія[3]17 лютага 1965(1965-02-17)[4][1][…], Кракаў[3]) — польскі мовазнавец-славіст. Акадэмік АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных навуковых акадэмій.

Хуткія факты Тадэвуш Лер-Сплавінскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1913). 3 1919 прафесар Пазнаньскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ўніверсітэтаў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыня камітэта славяназнаўства Польскай АН.

Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва славянскіх моў, славянскую акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асноўныя працы: «3 даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царкоўна-славянскай мовы і інш.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads