Тадэвуш Тамашэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэвуш Тамашэўскі (польск.: Tadeusz Tomaszewski; 26 лістапада 1881 — 10 жніўня 1950) — польскі палітык, юрыст, кіраўнік ўрада Польшчы ў выгнанні.
Вывучаў права ў Варшаўскім і Маскоўскім універсітэтах. З 1901 года — сябар Польскай сацыялістычнай партыі. Неаднаразова арыштоўваўся расійскімі ўладамі, што, аднак, не перашкаджала яму займацца адвакацкай дзейнасцю ў Варшаве. Падчас Першай сусветнай вайны быў сябрам патрыятычных арганізацый, якія імкнуліся дамагчыся незалежнасці Польшчы, што ім ў рэшце і ўдалося ў 1918 годзе. Удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Польшчы 1921 года. У верасні 1939 года выехаў у Румынію, пазней у Францыю і Вялікабрытанію. Удзельнічаў у працы ўрада Польшчы ў эміграцыі. У 1949 годзе змяніў Тадэвуша Камароўскага на пасадзе кіраўніка ўрада Польшчы ў выгнанні, але займаў гэтую пасаду крыху больш за год. Ён быў вымушаны выйсці ў адстаўку з-за праблем са здароўем і раптоўна памёр праз два тыдні пасля адстаўкі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads