Таежная зона
прыродгая зона From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тае́жная зо́на[1][2], барэальная лясная зона[1] — прыродная геаграфічная зона ўмеранага пояса Паўночнага паўшар’я, у натуральных ландшафтах якой пераважае тайга. Часам разглядаецца як падзона ў складзе лясной зоны ўмеранага пояса Паўночнага паўшар’я.
Пашырана таежная зона пераважна ў Еўразіі, дзе цягнецца ў напрамку з захаду на ўсход на 9000 км, і ў Паўночнай Амерыцы. Знаходзіцца паміж зонай лесатундры на поўначы і зонай мяшаных лясоў і лесастэпавай зонай на поўдні. У Еўразіі ўздзеянне халоднага зімовага мусону садзейнічае далёкаму пранікненню таежнай зоны на поўдзень.
Клімат таежнай зоны ад акіянічнага да рэзка кантынентальнага, з халоднай і снежнай зімой (у Сібіры да −50 °C) і параўнальна цёплым вільготным летам. Ападкаў за год выпадае 300—600 мм болей. Пераважае выпаральнасць, што спрыяе забалочанасці мясцовасці і мнагаводнасці рэк. На значнай частцы Сібіры ў таежнай зоне распаўсюджана вечная мерзлата. Глебы пераважна падзолістыя.
У таежнай зоне развіта лясная гаспадарка, паляўніцтва.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads