Таймыр (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таймыр (возера)map
Remove ads

Таймы́р[4], Таймырскае возера[4] — возера на паўвостраве Таймыр у Краснаярскім краі Расіі, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з’яўляецца самым паўночным у свеце буйным возерам — яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты.

Хуткія факты Таймыр, Морфаметрыя ...

Возера размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Плошча паверхні возера 4560[5] км² (вагаецца ад 1,2 тыс. км² зімой да 4,5 тыс. км² у разводдзе[4]). Глыбіні дасягаюць 25,2 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м. Берагавая лінія ўтварае мелкаводныя залівы і бухты. У заходняй частцы возера некалькі камяністых астравоў.

Thumb
Возера Таймыр. Фрагмент амерыканскай ваеннай карты 1964 года

Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду — 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой — ледзь вышэй за нуль. У возера ўпадае рака Верхняя Таймыра, выцякае рака Ніжняя Таймыра.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads