Такамацу
горад у Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Такама́цу (яп.: 高松市 Такамацу-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Кагава на востраве Сікоку, буйны порт на Унутраным японскім моры. 26 верасня 2005 года і 10 студзеня 2006 года Такамацу быў пашыраны за кошт далучэння пасёлкаў Сіяноэ, Мурэ, Адзі, Кагава, Конан і Какубундзі. Плошча горада складае 375,14 км²,[1] насельніцтва — 419 429 чалавек (1 кастрычніка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,06 чал./км².
Remove ads
Насельніцтва
Гісторыя і турызм
Паселішча афіцыйна атрымала статус горада 15 лютага 1890 года. Такамацу быў і заставаўся палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёна з перыяду Эда, калі кіраўнікі дынастыі Мацудайра зрабілі яго сталіцай сваіх уладанняў.
З адкрыццём вялікага моста Сэто цягнікі курсуюць з Такамацу ва Уно (Тамана, Акаяма).
Галоўнай славутасцю Такамацу можна лічыць парк Рыцурын — выдатны сад, закладзены ў перыяд Эда.
Remove ads
Спорт
У горадзе грунтуецца футбольны клуб «Каматамарэ Санукі».
Гарады-пабрацімы
Згадванні ў літаратуры
- Такамацу — адзін з гарадоў, дзе адбываецца дзеянне аповесці Харукі Муракамі «Кафка на пляжы».
Зноскі
- Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- 統計年鑑 / 人口・世帯 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Кагава (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагава. Праверана 24 кастрычніка 2012.
- Такама́цу // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 217.
- Такама́цу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 391. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- System of Social and Demographic Statistics of Japan - Total population (Both sexes) — Статыстычнае бюро Японіі. Праверана 17 сакавіка 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads