Такыры

форма рэльефу From Wikipedia, the free encyclopedia

Такыры
Remove ads

Такы́ры[1][2] (ад цюрк. — гладкі, роўны, голы) — форма рэльефу, плоскія паніжэнні ў пясчаных, гліністых і камяністых пустынях і паўпустынях, таксама глебы, якія ў іх утвараюцца. Уласцівы пустыням і паўпустыням Азіі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі[2].

Хуткія факты Такыры ...

Такырны рэльеф утвараецца на дне паніжэнняў, перыядычна перасыхаючых азёр у летні перыяд. У вільготны перыяд такыр пакрыты тонкім слоем вады. Пасля знікнення вады застаецца глейкая гразь, якая высыхае і памяншаецца ў аб’ёме, пакрываецца скарынкай, разбітай на кавалкі рознай формы і памераў у залежнасці ад складу глебы, ступені засоленасці і інш. Памеры кавалкаў глебы складаюць 6—12 см у папярочніку[1]. Плошча такыраў вагаецца ад некалькіх квадратных метраў да некалькіх соцень[2] квадратных кіламетраў. Расліннасць на такырах адсутнічае або амаль адсутнічае. На іх сустракаюцца водарасці, лішайнікі, рэдкая палынна-салянкавая расліннасць.

Такыры распаўсюджаны галоўным чынам у старажытных дэльтах рэк (Амудар’я, Сырдар’я, Мургаб, Тэджэн, Кашкадар’я і інш.), ніжніх частках падгорных раўнін (Прыкапетдагскай, у заходніх адгор’ях Гісарскага хрыбта) і ў плоскіх міжградавых паніжэннях пясчаных пустынь Каракумы і Кызылкум[3].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads