Кызылкум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кызылкум (Кызыл-Кум, Кызылкумы) (узб.: Qizilqum, каракалп.: Qızılqum, каз.: Қызылқұм, туркм.: Gyzylgum — бел. «чырвоныя пяскі») — пясчаная і камяністая пустыня на міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, ва Узбекістане, Казахстане і Туркменістане. Абмежавана на паўночным захадзе Аральскім морам, на паўночным усходзе Сырдар’ёй, на ўсходзе адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на паўднёвым захадзе Амудар’ёй. Плошча каля 300 тысяч км².
Remove ads
Геаграфія
Пустыня прадстаўляе сабой раўніну з агульным ухілам на паўночны захад (вышыня ад 300 м на паўднёвым усходзе да 53 м на паўночным захадзе); мае шэраг замкнёных западзін і ізаляваных моцна раздзеленых астанцавых гор — Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (гара Актау 922 м) і іншых.
Горы пустэльныя, большай часткай з выраўнаванымі вяршынямі і скалістымі, моцна раздзеленымі схіламі. Большую частку пустыні займаюць пясчаныя масівы, утвораныя паўзамацаванымі пяскамі. Найбольш распаўсюджаныя пясчаныя грады мерыдыянальнай арыентацыі. Адносная вышыня град ад 3 да 30 м, максімальная — да 75 м.
Клімат рэзка кантынентальны. Лета гарачае, сярэдняя тэмпература ліпеня ад + 26 да + 29 °C, студзеня ад 0 да −9 °C. Ападкаў каля 200 мм у год, яны выпадаюць галоўным чынам зімой і вясной.
На ўсёй тэрыторыі няма ніводнага паверхневага вадацёку (акрамя ракі Жанадар’і, якая перасыхае, і каналаў), але маюцца багатыя запасы прэсных напорных падземных вод.
Пустыня размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустыняў умеранага пояса, а на поўдні на пераходзе да субтрапічных пустыняў.
Remove ads
Геалогія

Пустыня размешчана на Туранскай тэктанічнай пліце.
Раўнінныя прасторы складзеныя кайназойскімі глінамі і пясчанікамі, на поўначы і паўночным захадзе — суглініста-супясчанымі рачнымі адкладамі Жанадар’і, Куандар’і і іншых старажытных рэчышчаў Сырдар’і і старажытнага рэчышча Амудар’і — Акчадар’і, якія ўпадалі ў паўднёва-ўсходні кут Аральскага мора.
Горы складзеныя моцнадыслакаванымі і метамарфізаванымі палеазойскімі сланцамі, рагавікамі, вапнякамі, гранітамі.
У пустыні ля горада Зарафшан знаходзіцца адзін з найбуйнейшых кар’ераў па здабычы золата Мурунтау.
Побач з горадам Учкудук знаходзіцца радовішча уранавай руды, якая здабываецца кар’ерным спосабам.
Remove ads
Глебы

Глебы шэра-бурыя, пясчаныя (пяскі), гіпсавыя, ёсць саланцы і саланчакі.
На паўночным захадзе шмат такыраў, на поўдні — саланчакі.
Флора
У раслінным покрыве багатыя эфемеры і эфемероіды, у тым ліку дзікія цюльпаны.
Для пясчаных масіваў характэрныя Carex arenaria, саксаул белы (Haloxylon persicum), віды родаў Calligonum, салянка Рыхтэра (Salsola richteri), для гліністых узвышшаў — палыновая і палынова-кустовая расліннасць.
На паўночным захадзе зараснікі Anabasis salsa з прымешкай салянак (Salsola), па далінах сухіх рэчышчаў — лясы з Haloxylon ammodendron.
Remove ads
Фаўна

Жывёлы пустыні прыстасаваныя да існавання без пастаяннага вадапою, атрымліваючы ваду цалкам або пераважна з ежы. Для памяншэння патрэбнасці ў вадзе многія жывёлы вядуць начны спосаб жыцця.
З млекакормячых сустракаюцца антылопа-джэйран (Gazella subgutturosa), Spermophilopsis leptodactylus і Spermophilus fulvus, віды падсямейства Gerbillinae і сямейства Dipodidae, барханны кот (Felis margarita) і Felis lybica, ваўкі (Canis lupus), стэпавыя лісіцы (Vulpes corsac), Lepus tolai, кажаны.
З птушак — жаўрук-смяцюх (Galerida cristata), Sylvia nana, Chlamydotis macqueenii, Podoces panderi, стэпавы арол (Aquila nipalensis), совы і іншыя.
Насяляюць змеі (эфа (Echis), Macrovipera lebetina, Eryx miliaris, полазы (Coluber)), Varanus griseus caspius, Testudo horsfieldii, яшчаркі і іншыя паўзуны.
Remove ads
Насельніцтва і эканоміка

Асновай гаспадаркі рэгіёна, акрамя хутка растучай эксплуатацыі нетраў, служыць жывёлагадоўля, у асноўным танкарунная і каракульская авечкагадоўля.
У цэнтральнай і заходняй частках пустыні выяўленыя буйныя артэзіянскія басейны, эксплуатаваныя ў многіх раёнах. У выніку праводзімых работ па абвадненні ствараецца вялікая колькасць дробных аазісаў, якія з’яўляюцца цэнтрамі жывёлагадоўчых гаспадарак.
У астанцовых гарах распрацоўваюцца мармур, графіт, біруза і інш., адкрыта некалькі залатарудных радовішчаў: Мурунтау, Амантай—Даугыз.
У цэнтры пустыні знаходзяцца радовішчы ўрану, фасфарытаў. На поўдні пустыні эксплуатуецца адно з найбуйнейшых у СНД газавых радовішчаў — Газлі.
Кызылкум перасякаюць аўтадарогі. У цэнтры Кызылкума знаходзіцца раённы цэнтр — пасёлак Тамдыбулак.
Імем пустыні названыя шакаладныя цукеркі «Кызыл-кум», практычна ідэнтычныя па смаку цукеркам «Кара-Кум», названым па імені пустыні Каракумы (якая знаходзіцца на паўднёвы захад ад Кызылкумаў).
Практычна ў цэнтры пустыні размешчаны горад Учкудук, які згадваецца ў вядомай песні гурта «Ялла» «Тры калодзежы».
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads