Талгар (гара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талгар (каз.: Талғар шыңы) — горная вяршыня Цянь-Шаня на адгор’і Заілійскага Алатау, у Казахстане, на тэрыторыі Алмацінскага запаведніка. Вышыня (па розных крыніцах) — 4973—4979 метраў. Гэта найвышэйшы пункт Заілійскага Алатау. Трохгаловую вяршыню добра відаць з гарадоў Талгар і Алматы.
Абрывістыя схілы, асабліва на захадзе, расколіны і контрфорсы, забітыя снегам і лёдам.
На паўднёвых схілах Талгарскага масіва размешчаны самы вялікі ледавік у Заілійскім Алатау — ледавік Каржнеўскага. Даўжыня — каля 12 км. Снегавая мяжа на паўночных схілах праходзіць прыкладна на вышыні 3700—3900 м.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
