Талгар (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талгар (каз.: Талғар) — рака ў Талгарскім раёне Алмацінскай вобласці Казахстана. Даўжыня ракі — 117 км (разам з найбуйнейшым з прытокаў), плошча вадазборнага басейна — 444 км².
Рака бярэ пачатак з Талгарскага ледавіка, утвараецца зліццём рэк Левы Талгар і Правы Талгар. Бярэ пачатак з гары Кыземшак. Упадае ў Капчагайскае вадасховішча. Даліна ў верхнім цячэнні з высокімі стромымі схіламі, у ніжнім праходзіць па слаба перасечанай раўніне.
Жыўленне — ледавікова-снегавое і грунтавое. Сярэднегадавы расход вады каля горада Талгар — 10,6 м³/с. У 1921, 1947 і 1949 гадах назіраліся селевыя паводкі.
Вада ракі выкарыстоўваюцца для ірыгацыі і водазабеспячэння.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
