Тальнэ

горад у Чаркаскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Тальнэmap
Remove ads

Тальнэ (укр.: Тальне), Тальноегорад ва Украіне, раённы цэнтр Чаркаскай вобласці. Размешчаны на Прыдняпроўскім узвышша, на рацэ Горны Цікіч і яго прытоку Тальнянцы, за 142 км на паўднёва-захад ад абласнога цэнтра — горада Чаркасы. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — 12 839 (2022). Радзіма Дзеда Панаса.

Хуткія факты Тальнэ, Краіна ...
Remove ads

Паходжанне назвы

Самай распаўсюджанай версіяй з'яўляецца, што назва Тальнэ паходзіць ад назвы ракі Талнэ (сучаснай Тальнянкі), якую яна раней мела — у прыватнасці, згадваецца пад 1593 годам. Слова «Тална» мае цюркскага паходжання і азначае «лазовы», у прыватнасці, слова «тал» ва ўкраінскай мове азначае яшчэ і куст вербалозу, які багата рос па берагах рэк. Менавіта такое значэнне дае ў сваім слоўніку У. Даль.

Remove ads

Гісторыя

У дакументах пасля 1664 года яно называецца горадам, паколькі мела плошчу звыш 5 га.

Згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 года Тальнэ засталося пад уладай Польшчы.

Пасля далучэння Правабярэжнай Украіны да Расіі у 1793 годзе, Тальнэ з 1797 — мястэчка Уманскага павета Кіеўскай губерні.

У 1845 годзе Тальнэ наведаў украінскі паэт Тарас Шаўчэнка.

У 1893 года пачалося будаўніцтва паляўнічага палаца графа Шувалава ў стылі французскага Рэнесансу, якое завершана ў 1903 годзе.

У красавіку 1923 года створаны Тальніўскі раён. Тальнэ — раённы цэнтр.

29 ліпеня 1941 года Тальнэ было акупаваны нямецкімі войскамі. За гады акупацыі 463 жыхара (у тым ліку 338 жанчын) былі адпраўленыя ў Германію. 9 сакавіка 1944 года войскі 2-га Украінскага фронту 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі адваявалі горад.

Remove ads

Эканоміка

Харчовая прамысловасць (сярод іншага цукровы), заводы: шчэбеневы і будаўнічых матэрыялаў. Будаўнічы тэхнікум.

Славутасці

Thumb
Помнік воінам-вызваліцелям
  • Палац графа Шувалава

Персаналіі

У горадзе нарадзіліся:

Непасрэдна з горадам звязана постаць хасідскага цадыка Давіда Цвярскога, які больш за 200 гадоў таму пражываў у гэтым горадзе і быў пахаваны на старых яўрэйскіх могілках. Зараз да яго магіле прыязджаюць брацлаўскія хасіды[3].

Remove ads

Спасылкі

Зноскі

  1. Газета «Прэс-цэнтр» № 26 (153) 25 чэрвеня 2008 г.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads