Талібан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ісламскі рух «Талібан» (пушту: طالبان) — ісламісцкі ваенна-палітычны рух у Афганістане. Арганізацыя прызнана тэрарыстычнай некаторымі краінамі свету[5].

Хуткія факты Талібан, Ідэалогія ...
Remove ads

Назва

Назва руху паходзіць ад араб. طالب («таляба»), што ў мове пушту перакладаецца як «навучэнцы», «студэнты» або «шукальнікі» і звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння студэнтаў рэлігійных школ (медрэсэ)[5][6].

Ідэалогія

Ідэалогія руху «Талібан» вельмі кансерватыўная і засноўваецца на[6]:

  • Вахабізме — плыні ў ісламе, якое выступае за чысціню рэлігіі;
  • Дэабандызме — ісламскім руху, які паўстаў у Брытанскай Індыі;
  • Пуштунвалі — зборы законаў пуштунскіх плямёнаў.

Гісторыя

Рух, які ўзначаліў мула Мухамед Амар, першы раз праявіў сябе ў 1994 годзе, калі група маджахедаў, на фоне хаосу і слабасці ўрада нядаўна ўтворанай Ісламскай Дзяржавы Афганістан, захапіла вёску ў наваколлях горада Кандагар[5][6].

З 1994 па 1996 год «Талібану» ўдалося ўсталяваць кантроль больш чым над 90 % афганскай тэрыторыі[5]. У той час уладу талібаў прызнавалі толькі тры дзяржавы ў свеце: Пакістан, Саудаўская Аравія і ААЭ, якія лічыліся спонсарамі руху[6].

У 2001 годзе пасля тэрактаў 11 верасня ЗША і іх саюзнікі пачалі аперацыю супраць саюзнай талібам групоўкі «Аль-Каіда», якая была адказная за гэтыя напады і хавалася на чале са сваім лідарам Усамай бін Ладэнам на афганскай тэрыторыі. У выніку да канца 2001 года талібы страцілі Кабул і іншыя найбуйнейшыя гарады і перайшлі да падпольнай узброенай барацьбы.

У 2021 годзе на фоне згортвання амерыканскай прысутнасці ў Афганістане талібы перайшлі ў маштабны наступ і да канца жніўня захапілі ўсю тэрыторыю краіны. Ісламская Рэспубліка Афганістан спыніла існаванне, на яе месцы талібы ўжо другі раз у гісторыі абвясцілі стварэнне «Ісламскага Эмірата Афганістан».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads