Тамара Мікалаеўна Ніжнікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамара Мікалаеўна Ні́жнікава[3] (9 сакавіка 1925 — 15 лютага 2018) — беларуская савецкая спявачка (каларатурнае сапрана), педагог, прафесар (1980[3]). Народная артыстка БССР (1955)[3]. Народная артыстка СССР (1964).

Хуткія факты Тамара Мікалаеўна Ніжнікава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 9 сакавіка 1925 года ў Самары (РСФСР). З дзяцінства праяўляла выдатныя музычныя і акцёрскія здольнасці, грала на фартэпіяна.

У 1949 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю П. І. Чайкоўскага (клас спеваў М. Уладзіміравай). З 1949 па 1976 гады — салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Актыўна выступала як канцэртная спявачка[4]. Гастралявала за мяжой.

У 1964—2018 гадах выкладала ў Беларускай кансерваторыі, у 1976—1986 гадах — загадчык кафедры спеваў, з 1980 года — прафесар.

Remove ads

Творчасць

Уладальніца каларатурнага сапрана, стварыла на сцэне шэраг яркіх вобразаў у операх «Алеся» Яўгена Цікоцкага, «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, «Травіята», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі, «Царская нявеста» і іншых.

Памерла 15 лютага 2018 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Нижникова Тамара Николаевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads