Тамара Мікалаеўна Сыраед
вучоны-эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Мікалаеўна Сыраед (13 верасня 1940, станіца Паўлаўская, Краснадарскі край, РСФСР) — вучоны-эканаміст, педагог. Кандыдат эканамічных навук (1972), прафесар (1993), рэктар Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (1996—2002).
Remove ads
Біяграфія
У 1964 годзе паступіла ў Маскоўскі кааператыўны інстытут. Скончыла інстытут у 1968 годзе па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя гандлю і грамадскага харчавання».
У 1968 годзе паступіла ў аспірантуру Маскоўскага кааператыўнага інстытута на кафедры «Фінансы і крэдыт». Абараніла дысертацыю з прысваеннем навуковай ступені кандыдата эканамічных навук у 1972 годзе.
З 1972 года працуе ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. Займала пасады: старшы выкладчык кафедры «Фінансы і крэдыт» (1972—1976), дацэнт кафедры «Эканоміка гандлю» (1976—1977), загадчыка кафедры «Эканомікі гандлю» (1977—1994), першы прарэктар Гомельскага кааператыўнага інстытута (1994—1996), рэктар Гомельскага кааператыўнага інстытута (Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт) (1996—2002), саветнік рэктара (2002—2003), з 2003 года прафесар кафедры «Эканоміка гандлю».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па эканоміцы гандлю, праблемах цэнаўтварэння і стымулявання працы.
Узнагароды
- Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі.
Літаратура
- Міснікова Л. В. Сыраед Тамара Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Сыроед Тамара Николаевна Архівавана 14 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads