Тамара Уладзіміраўна Філіповіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Уладзіміраўна Філіповіч (нар. 23 ліпеня 1945, в. Васылькы Палтаўскай вобласці Украінскай ССР) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (інжынер-тэхнолаг), Усесаюзны інстытут стандартызацыі (стандарт і якасць), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (арганізатар-эканаміст сельскагаспадарчай вытворчасці).
Пасля заканчэння вучобы ў Палтаўскім тэхнікуме мясной прамысловасці працавала майстрам каўбаснага цэха Ашмянскага птушкакамбіната, галоўным інжынерам, дырэктарам Ашмянскага філіяла Лідскага мясакамбіната, дырэктарам Ашмянскага мясакамбіната. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ашмянскі мясакамбінат» Гродзенскай вобласці.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Удастоена звання «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны». Узнагароджана юбілейным медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», медалём «Ветэран працы», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Remove ads
Зноскі
- Филиппович Тамара Владимировна Архівавана 26 верасня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads