Тамаш Міхайлавіч Грыневіч

камандзір атрада ў Рагачоўскім павеце ў часе паўстання 1863—1864 гадоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамаш (Фама) Міхайлавіч Грыневіч (1815, Ніжняя Тошчыца, Рагачоўскі павет — 16 (28) ліпеня 1863, Рагачоў) — паэт, камандзір атрада ў Рагачоўскім павеце ў часе Паўстання 1863—1864 гадоў.

Хуткія факты Тамаш Міхайлавіч Грыневіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Малюнак Тамаша Грыневіча, на падставе якога быў адноўлены памятны знак у Рагачове.

Нарадзіўся ў маёнтку Ніжняя Тошчыца (цяпер — Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Каталік. Пляменнік памешчыка Івана Нікадзімавіча Грыневіча, уладальніка сядзібы Чырвоны Бераг.

У 1834—1844 гадах — на вайсковай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці).

Падчас Паўстання 1863—1864 гадоў у красавіку 1863 года арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце і стаў яго камандзірам. Атрад не паспеў разгарнуць актыўных дзенняў. Паўстанцы, падпаручнік Станіслаў Дзержаноўскі-Станіславовіч разам з 4 памешчыкамі і ксяндзом Бугенам па дарозе ў Тошчыцу былі схоплены сялянамі. Асноўныя сілы паўстанцкага атрада Грыневіча пайшлі на выручку таварышаў, але натыкнуліся на роту Смаленскага запаснога палка.

Завязалася перастрэлка. Калі падышла другая рота салдатаў 4-га рэзервовага батальёна Чарнігаўскага пяхотнага палка на чале са штабс-капітанам Міхайлавым, паўстанцы вымушаны былі адступіць. У палон патрапіла 38 паўстанцаў. На наступную раніцу падышлі свежыя сілы царскіх войскаў і пачалі прачэсваць лес. У адной з сядзіб быў знойдзены паранены Тамаш Грыневіч. Ён быў схоплены і дастаўлены ў турму ў Магілёве.

У турме ён вёў дзённік, рабіў малюнкі (на адным з іх выяўлены надмагільны крыж з якарам). Вядомыя некалькі вершаў з яго дзённіка[1]. У Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы захоўваецца ягоны верш «Песня прыгаворанага да смерці…»[2]

16 (28) ліпеня 1863 года, па прысудзе ваенна-палявога суда, Тамаш Грыневіч быў публічна расстраляны ў Рагачове.

Remove ads

Ушанаванне памяці

Thumb
Малюнак Тамаша Грыневіча.

На месцы пахавання Грыневіча на старых гарадскіх могілках у другой палове XIX стагоддзя быў усталяваны вялікі дубовы крыж, які прастаяў да 1980-х гадоў. У пачатку 1990-х гадоў мясцовымі краязнаўцамі прадпрымаліся спробы аднавіць памятны знак, але гэта так ні да чаго не прывяло[1].

Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім». Не выключана таксама, што Грыневіч быў продкам пісьменніка па мацярынскай лініі.

У 2015 годзе ў Рагачове грамадскія актывісты аднавілі памятны знак Тамашу Грыневічу[2].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads