Таміслаў II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таміслаў II
Remove ads

Князь Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына (італ.: Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe di Torino, 9 сакавіка 1900, Турын — 29 студзеня 1948, Буэнас-Айрэс), пазней кароль Харватыі Таміслаў II і 4-й герцаг Аосцкі — прынц італьянскага каралеўскага Савойскага дому.

Хуткія факты Прынц Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына, Герцаг Аосты., Кароль Незалежнай дзяржавы Харватыя ...
Remove ads

Біяграфія

Айманэ дзі Тарына нарадзіўся ў Турыне. Ён быў другім сынам прынца Эмануэля Філіберта, 2-га герцага Аосцкага (сын Амадэя I, караля Іспаніі, і прынцэсы Марыі Віторыі) і прынцэсы Алены (дачка прынца Філіпа Арлеанскага, графа Парыжскага і інфанты Марыі Ісабель Іспанскай). Яго прадзедам быў кароль Італіі Віктар Эмануіл II.

22 верасня 1904 года стаў пажыццёвым герцагам Спалецкім.

1 ліпеня 1939 года, у Фларэнцыі, князь Айманэ ажаніўся з прынцэсай Ірэнай, дачкой караля Грэцыі, Канстанціна I і прынцэсы Сафіі Прускай. 27 верасня 1943 года ў іх нарадзіўся сын — князь Амедэа, 5-ы герцаг Аосцкі.

18 мая 1941 года князь Айманэ, пад імем Таміслаў II, быў абвешчаны каралём марыянетачнай Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай пры падтрымцы Італіі і Германіі на большай частцы тэрыторыі сучасных Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Роля Таміслава II у новай дзяржаве была чыста сімвалічнай; уся рэальная ўлада знаходзілася ў руках харвацкага руху ўсташаў і яго лідара Антэ Павеліча. Манарх так ні разу і не наведаў тэрыторыю НДХ. У верасні 1943 года Італія выйшла вайны, у сувязі з чым Таміслаў II адрокся ад прастола і манархія была скасавана.

Князь Аймонэ 3 сакавіка 1942 года, пасля смерці свайго брата, князя Амедэа (сканаў у брытанскім палоне ў Афрыцы), стаў 4-м герцагам Аосцскім.

Герцагскі тытул д`Аоста атрымаў у спадчыну яго сын Амедэа, які нарадзіўся незадоўга да адрачэння бацькі ад харвацкай кароны. У наш час Амедэа таксама прэтэндуе на вяршэнства ў Савойскім доме і з 2006 года тытулуе сябе герцагам Савойскім.

Remove ads

Узнагароды

• Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
• Кавалер Вялікага крыжа Савойскага Ваеннага ордэна
• Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
• Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
• Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна
• Іншыя ўзнагароды

Зноскі

1. Lundy D. R. Aimoe di Savoia-Aoste, Principe di Savoia // The Peerage

2. Herzog Aimone von Aosta und Spoleto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Lundy D. R. The Peerage

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads