Ірына Грэчаская
Каралева Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прынцэса Ірына Грэцкая і Дацкая (грэч. Πριγκίπισσα Ειρήνη της Ελλάδας και Δανίας; нар. 13 лютага 1904, Афіны, Грэцыя — 15 красавіка 1974, Ф’езоле, Італія) — пятае дзіця і другая дачка караля Грэцыі Канстанціна I і яго жонкі Сафіі Прускай.
Remove ads
Сям’я
Яе дзядулем быў кароль Грэцыі Георг I, а бабуляй-вялікая княгіня Вольга Канстанцінаўна. Маці прынцэсы была дачкой германскага імператара Фрыдрыха III і Вікторыі Вялікабрытанскай, старэйшай дачкі каралевы Вікторыі.
Ірына нарадзілася ў Афінах. У яе было трое старэйшых брата (кожны з якіх кіраваў Грэцыяй: Георг II, Аляксандр I, Павел I) і дзве сястры (Алена і Кацярына).
У 1927 годзе Бацька Ірыны абвясціў аб заручынах сваёй дачкі з прынцам Крысціянам Шаумбург-Ліпскім, пляменнікам дацкага караля Крысціяна X, аднак вяселля так і не было. Пазней ён ажаніўся на сваёй стрыечнай сястры прынцэсе Феадоры Дацкай.
Remove ads
Шлюб
1 ліпеня 1939 года, прынцэса Ірына выйшла замуж за прынца Аймонэ Савойскага ў Фларэнцыі. У іх было адно дзіця:
- Амадэа Умберта Канстанціна Джорджыа Паола Алена Марыя Фіёрэнца Звонімір, прынц Савойскі (27 верасня 1943 — 1 чэрвеня 2021).
Прынц Аймоне стаў 4-м герцагам Аосцкім 3 сакавіка 1942 года пасля смерці свайго старэйшага брата прынца Амадэа, 3-га герцага Аосцкага. 18 мая 1941 года, прымаючы імя Таміслаў II, ён быў абвешчаны каралём незалежнай дзяржавы Харватыя. Ён ніколі не ступіць на тэрыторыю дзяржавы, а пасля адмовіўся ад кароны 12 кастрычніка 1943 года, пасля выхаду Італіі з вайны. Прынц Аймоне памёр 29 студзеня 1948 года ў Буэнас-Айрэсе. Пасля яго смерці, яго сын Амедэа стаў 5-м герцагам Аосцкім.
З 1941 па 1942 год Ірына працавала ў Міжнародным Чырвоным Крыжы ў Савецкім Саюзе.
Прынцэса Ірына падтрымлівала планы мужа адмовіцца ад абавязку стаць каралём Харватыі. Пасля перамір’я саюзнікаў з Каралеўствам Італія, Ірына была захоплена немцамі і дастаўлена ў працоўны лагер у Аўстрыю, а затым у Польшчу. Прынцэса была вызвалена французамі.
Ірына памерла 15 красавіка 1974 года ў Ф’езоле, Італія пасля працяглай хваробы.
Remove ads
Тытулы
- 13 лютага 1904 — 1 ліпеня 1939: Яе Каралеўскае Высокасць Прынцэса Грэцкая і Дацкая
- 1 ліпеня 1939 — 18 мая 1941: Яе Каралеўскае Высокасць Герцагіня Сталета
- 18 мая 1941 — 31 ліпеня 1943: Яе Вялікасць Каралева Харватыі
- 3 сакавіка 1942 — 29 студзеня 1948: Яе Каралеўскае Высокасць Герцагіня Аосцкая
- 29 студзеня 1948 — 15 красавіка 1974: Яе Каралеўскае Высокасць Удава Герцагіня Аостская
Зноскі
- Lundy D. R. Irene zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Princess of Greece and Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads