Танканог шызы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Танканог шызы
Remove ads

Танкано́г шызы[1][2] (Koeleria glauca) — від кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 25—55 см вышынёй, расце ў вольных скупнасцях або пучках. Бясплодныя парасткі разам з лісцем 4—10 см даўжынёй. Карэнішча кароткае або выцягнутае. Сцёблы прамыя, амаль на ўсёй даўжыні апушаны. Ліставыя похвы голыя або апушаны. Лігула 1 мм даўжынёй. Лісце большай часткай валасістае. Ліставыя пласціны згорнутыя, 2—5 см × 1—2 мм, жорсткія, шаравата-зялёныя. Мяцёлка да 5—10 см даўжынёй. Ніжняя кветкавая луска кароткаваласістая. Пылавікоў 3[2][3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе і Азіі, ад Іспаніі да Манголіі; таксама культывуецца[3][4]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5].

Ва Украіне расце на баравых пясках — на Палессі і ў заходніх лясных раёнах, даволі часта; на пясках даліны Дняпра і некаторых яго правабярэжных прытокаў прасоўваецца на поўдзень на мяжы лесастэпу; ізаляваныя месцы вырастання на поўначы левабярэжнага стэпу (Ваўчанскі і Чугуіўскі раёны Харкаўскай вобласці)[2].

Ахоўваецца на тэрыторыі Львоўскай вобласці Украіны[5] і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5][6].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 444. (руск.) (укр.)
  3. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 07.01.2019. (англ.)
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 07.01.2019. (англ.)
  5. Тонконог сизый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads