Таполя трохвугольналістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таполя трохвугольналістая
Remove ads

Таполя трохвугольналістая[2], Таполя рабрыстая[3] (Populus deltoides) — дрэва роду Таполя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Прыгожае разгалістае дрэва да 40 метраў вышыні. Вельмі хутка расце — да 1,5 м вышыні штогод. Ствол 1,8 у дыяметры. Кара маладых дрэў серабрыста-белая, з часам больш карычневая. Галіны маюць шаравата-жоўтую афарбоўку. Кара на ствале маладых дрэў можа збірацца патаўшчэннямі, падобнымі на падагру[4]. Пупышкі тонкія, жаўтавата- карычневыя, пакрытыя клейкім рэчывам. Лісце трохкутнае, буйное да 10 см даўжыні. Мужчынскія завушніцы чырванаватыя, да 10 см даўжыні, жаночыя — зялёныя да 13 см спачатку і дасягаюць 20 см пасля апылення. Насенне разносіць вецер дзякуючы пухападобнаму чубку з валасінак.

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце ва ўсходніх і цэнтральных штатах ЗША. Вырошчваецца для азелянення вуліц.

Таксанамія

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя трохвугольналістая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Практычнае выкарыстанне

Мае трывалую драўніну. Існуе дэкаратыўны сорт «Purple Tower», які мае арыгінальны выгляд лісця і кары бардовага колеру[5].

Выкарыстоўваецца часам у азеляненні гарадоў (ва Украіне расце ў Адэсе), аднак дрэва не раяць высаджваць на вуліцах, паколькі яго карані разбураюць асфальт і падземныя камунікацыі.

Цікавыя факты

Таполя трохвугольналістая з’яўляецца дрэвам-сімвалам штата Канзас[6].

Галерэя

Зноскі

  1. Сінонім паказаны паводле сайта GRIN (гл. картку расліны). Беларуская назва дадзена паводле кнігі Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Populus angulata
  4. Меннинджер Э. Причудливые деревья // Мир, 1970, 371 с. — С. 35
  5. Ludington Daily News - Google News Archive Search. Праверана 11 лютага 2018.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads