Таркалес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́ркалес або Рыа-Грандэ-дэ-Та́ркалес (ісп.: Río Grande de Tárcoles) — рака ў Коста-Рыцы ў правінцыі Пунтарэнас. Бярэ пачатак у сутоке рэк Вірылья і Рыа-Грандэ-дэ-Сан-Рамон на вышыні 280 м над узроўнем мора і цячэ на паўднёвы захад, упадае ў заліў Нікоя Ціхага акіяна.
Даўжыня ракі 52 км, ад вытокаў Вірыльі — 111 км. Плошча басейна 2121 км². У басейне ракі жыве амаль палова насельніцтва Коста-Рыкі, з-за чаго рака з'яўляецца найбольш забруджанай ў краіне. У ніжнім цячэнні служыць натуральнай паўночнай мяжой нацыянальнага парка Карара.
Асноўны прыток — рака Турубарэс.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads