Тармажэнне (фізіялогія)
нервовы працэс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тармажэ́нне[1] ў фізіялогіі — актыўны нервовы працэс, у выніку якога адбываецца прыгнечанне ці прадухіленне ўзбуджэння.
Упершыню з’ява тармажэння было адкрыта ў 1845 годзе братамі Вебер, якія выявілі запавольванне рытмічнай дзейнасці сэрца пры раздражненні перыферычнага канца блукаючага нерва[2]. Наяўнасць тармажэння дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы было адзначана ў 1847 годзе Л. Траубэ, які назіраў прыпыненне дыхальных рухаў (так званае тармажэнне перыядычнай актыўнасці дыхальнага цэнтра) пры раздражненні цэнтральнага канца блукаючага нерва[2]. Далейшыя эксперыменты па вывучэнні значэння тармажэння праводзілі І. М. Сечанаў, М. Я.. Увядзенскі, Ч. Шэрынгтан, А. Ф. Самойлаў, М. А. Кісялёў, І. П. Паўлаў і іншыя[2].
Адрозніваюць:
- перыферычнае тармажэнне, якое адбываецца ў сінапсах на мышачных і залозістых клетках;
- цэнтральнае, якое адбываецца на ў межах цэнтральнай нервовай сістэмы;
- прэсінаптычнае і постсінаптычнае;
- безумоўнарэфлекторнае і ўмоўнарэфлекторнае[1].
Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца постсінаптычнае тармажэнне, якое ўзнікае ў выніку спецыфічных змяненняў постсінаптычнай мембраны адпаведнага сінапса і характарызуецца кароткачасовай гіперпалярызацыяй постсінаптычнай мембраны, званай тармазным постсінаптычным патэнцыялам[2]. Тармажэнне адбываецца пры ўзаемадзеянні медыятара з постсінаптычнай мембранай шляхам гіперпалярызацыі, якая зніжае ўзбуджальнасць. Існуюць медыятары, здольныя выклікаць працэсы тармажэння і ўзбуджэння (напрыклад, ацэтылхалін) медыятары тармажэння (напрыклад, гліцын у спінным мозгу) і тармазныя нейроны (напрыклад, клеткі Рэншоу ў спіннога мозга)[1].
Складаныя ўзаемадзеянні паміж тармажэннем і ўзбуджэннем — аснова нармальнай дзейнасці тканак і органаў, фарміравання паводзінных звычак у працэсе выспявання арганізма, эвалюцыі аналітычна-сінтэтычнай дзейнасці галаўнога мозга.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads