Тартак (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тарта́к, Лучыла — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.

Хуткія факты Тартак, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,54 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 11,4 м. Аб’ём вады 2,5 млн м³. Плошча вадазбору 116 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м (на паўднёвым усходзе 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком, забалочаныя. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе пойма шырынёй 100—150 м, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. На поўначы востраў плошчай 0,1 га. Уздоўж берагоў да глыбіні 1,7 м вузкая паласа надводнай расліннасці, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 3 м. Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі (на паўднёвым захадзе) і Царкавішча (на паўночным усходзе).

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 год. Стан мясцовасці на 1984 года. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads