Царкавішча (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царкаві́шча — возера ў Беларусі ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера).
Плошча люстра возера складае 0,37 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,64 км. Найбольшая глыбіня возера 16,1 м, сярэдняя 5,5 м. Плошча вадазбору 130,3 км².
Катлавіна возера крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 (на ўсходзе) да 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і пясчаныя.
Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Да глыбіні 2,5—3,5 м дно возера пясчанае, глыбей выслана глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Працякае рака Ушача, злучаючая Царкавішча з азёрамі Тартак і Замошша[2]. Упадаюць 2 ручаі і ручай з возера Полазна.
Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,7—3,2 м.
У Царкавішчы водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads