Тарым

рака ў Кітаі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарым
Remove ads

Тары́м[1] (кіт.: 塔里木河) — рака ў Азіі, на захадзе Кітая. Самая доўгая рака ў вобласці ўнутранага сцёку Цэнтральнай Азіі[2].

Хуткія факты Тарым, Характарыстыка ...

Тарым утвараецца пры зліцці рэк Аксу, Хатан і Яркенд, вытокі якіх знаходзяцца на высакагор’ях Куньлуня, Паміра, Каракарума і Цянь-Шаня. Даўжыня ракі ад вытоку Яркенда[2] складае 2030 км. Плошча вадазбору каля 1 млн км². Сярэднегадавы расход вады пры зліцці рэк Аксу, Хатан і Яркенд складае 167[1] м³/сек, дасягае 900—1000[2] м³/сек. Аб’ём сцёку складае 29 км³ за год[2]. Доля сцёку ракі Аксу складае 70—80 %[1][2].

Сярэдняе і ніжняе цячэнне Тарыма ў межах Тарымскай раўніны ўздоўж паўночнай ускраіны пустыні Такла-Макан. Тут рака ўтварае лабірынт рэчышчаў і невялікіх азёр і мае складаную дэльту, агульную з ракой Канчэдар’я. На працягу 1000—1200 км сцёк Тарыма пастаянна змяншаецца[2], вада выкарыстоўваецца на арашэнне Яркендскага, Аксуйскага і Кашгарскага аазісаў. Да 1923 года рака ўпадала ў возера Лабнор[2], а зараз жывіць папераменна азёры Лабнор і Карабуранкёль. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое, у вярхоўях дадаецца ледавіковае[2]. Разводдзе з мая да верасня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads