Таццяна Іванаўна Пельтцэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таццяна Іванаўна Пельтцэр
Remove ads

Таццяна Іванаўна Пельтцэр (6 чэрвеня 1904, Масква — 16 ліпеня 1992) — расійская актрыса . Народная артыстка СССР (1972).

Хуткія факты Таццяна Пельтцэр, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

На сцэне з 1920 года. 3 1925 года працавала ў мажоўскіх тэатрах імя Массавета, з 1940 года — Мініяцюр, з 1947 года — Сатыры, з 1977 года — ў тэатры «Ленком».

Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэнічнага малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхалагічнай дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І. Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А. Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б. Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання».

Remove ads

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1951).
  • Народная артыстка СССР (1972).

Зноскі

  1. Пельтцер Татьяна Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads