Таццяна Анатольеўна Аўтухова

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Анатольеўна Аўтухова (нар. 24 верасня 1965, в. Застадолле, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 24 верасня 1965 года ў в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

Працавала настаўніцай у сярэдняй школе № 21 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдніх школах № 24 і № 32 г. Віцебска, дырэктарам сярэдняй школы № 45 г. Віцебска.

Выбіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 і 27 скліканняў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].

Remove ads

Сям’я

Мае дачку.

Узнагароды

  • граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads