Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая (нар. 15 жніўня 1941, Кіеў) — беларуская літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 жніўня 1941 года ў Кіеве. Бацька, Вячаслаў Апанасавіч, быў заслужаным артыстам УССР, прафесарам Львоўскай кансерваторыі. Маці, Клаўдзія Васілеўна, была ўрачом.
У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Алма-Ату. У 1946 годзе сям’я пераехала ва Львоў. У 1964 годзе скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працавала завучам Вязаўскай сярэдняй школы на Львоўшчыне (1964—1966), рэдактарам выдавецтва Львоўскага ўніверсітэта (1966—1967), вучылася ў аспірантуры пры гэтым універсітэце (1967—1971).
У 1971—1980 гадах — навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1980 года — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 года.
Remove ads
Творчасць
У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1963 года. З В.Рагойшам выдала кнігі «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (1976), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (1990) і падрыхтавала да публікацыі кнігу С.Палуяна «Лісты ў будучыню» (1989).
На украінскую мову пераклала творы М. Багдановіча, У. Караткевіча, асобным выданнем выйшлі аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», раман «Мёртвым не баліць» (Кіеў, 1990). З украінскай мовы пераклала кнігу для настаўнікаў Д. Тхаржэўскага і У. Гекта «Праблемнае навучанне…» (1986).
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Франко (Украіна), узнагароджана ордэнам Святой княгіні Вольгі 3-й ступені (Украіна).
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. Т. 3. — Мн., 1994. — С. 32-33.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads