Таццяна Генадзеўна Голубева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 27 чэрвеня 1947, Крычаў Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003). Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Белгародскі тэхналагічны інстытут будаўнічых матэрыялаў імя Я. А. Грышманава (інжынер-хімік-тэхнолаг), Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (вядучы спецыяліст па кіраванню).
Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Крычаўскім цэментна-шыферным камбінаце. Працавала электразваршчыцай на Гродзенскім камбінаце будматэрыялаў, інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха Смаргонскага камбіната сілікатабетонных вырабаў, сакратаром партыйнай арганізацыі, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Смаргоньсілікатабетон», намеснікам Міністра прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР, намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].
Зноскі
- Голубева Таццяна Генадзеўна(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads