Таццяна Мікалаеўна Білецкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Мікалаеўна Білецкая (укр.: Тетяна Миколаївна Білецька, нар. 14 лютага 1963, Кіеў) — украінская артыстка балета. Народная артыстка Украіны (2001).[1]
Remove ads
Біяграфія
Таццяна Білецкая нарадзілася 14 лютага 1963 года.
У 1982 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас Г. М. Кірылавай).
У 2000 годзе скончыла Украінскую акадэмію танца па спецыяльнасці балетмайстар-рэпетытар (клас Э. М. Сцябляк).
З 1982 года — артыстка Нацыянальнай оперы Украіны імя Тараса Шаўчэнкі.
Выступала ў Францыі, Італіі, Канадзе, Японіі, ЗША, Швейцарыі, Іспаніі, Партугаліі, Германіі, Аргенціне, Бразіліі і інш.
Remove ads
Творчасць
Балерына лірыка-рамантычнага плана.
Сярод яе вядомых партый — Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Б. Паўлоўскага), Балерына («Пятрушка» І. Стравінскага), Гамзаці («Баядэрка» Л. Мінкуса), Жызель («Жызель» А. Адана), Зобейда («Шахеразада» на музыку М. Рымскага-Корсакава), Карла («Венскі вальс»), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Клара («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ліза («Марнае засцярога» Ф. Геральда), Маўка («Лясная песня » Скарульскага ), Пахіта («Пахіта» Л. Мінкуса), Папялушка («Папялушка» С. Пракоф’ева), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага) і іншыя.
Remove ads
Зноскі
- Указ президента України від 7 вересня 2001 года № 807/2001 «Про нагородження працівників Національного академічного театру опери та балету України імені Т.Г. Шевченка»
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads