Таццяна Назараўна Аляксеева

актрыса тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Назараўна Аляксе́ева (9 кастрычніка 1922(1922-10-09), Сяміпалацінск, Кіргізская АССР[d]21 лютага 1996(1996-02-21), Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 9 кастрычніка 1922 года ў Сяміпалацінску. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1943 годзе ў Кіеўскім тэатры музычнай камедыі, які быў эвакуіраваны ў Казахстан. Пасля вайны ў Чарнавіцкім музычна-драматычным тэатры.

З 1948 года на Беларусі. Працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры, у 1948—1951 гадах — у Брэсцкім драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі; з 1952 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1968—1975), Мінскім інстытуце культуры (1977—1982), Беларускай акадэміі музыкі (з 1982 года).

Памерла 21 лютага 1996 года.

Remove ads

Творчасць

Актрыса лірыка-драматычнага плана, валодае высокай сцэнічнай культурай, псіхалагічную распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра[ru]», «Без віны вінаватыя[ru]» А. Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Джульета і Алена («Рамэа і Джульета», «Канец — справе вянец[ru]» У. Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В. Розава). Тонкі гумар уласцівы камедыйным персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І. Эркеня)[1].

Фільмаграфія

  • 1954 — Зямля — Ганна
  • 1954 — Хто смяецца апошнім — машыністка
  • 1955 — Лымярыўна — Наталля Лымярыўна
  • 1955 — Шляхі і лёсы — Вера
  • 1957 — Пад залатым арлом — Ганна Рабчук, украінка-астарбайтар
  • 1959 — Каханнем трэба даражыць — Тоня, сакратар райкама камсамола
  • 1960 — Наперадзе — круты паварот — Снегірова
  • 1963 — 40 хвілін да світання — эпізод
  • 1968 — Страказіныя крылы — настаўніца
  • 1969 — Мы з Вулканам — маці Алесі
  • 1971 — Руіны страляюць… — Вольга Шчарбацэвіч
  • 1972 — Дзень маіх сыноў — Надзя
  • 1972 — Перад першым снегам — эпізод
  • 1973 — Хлеб пахне порахам — маці Лукашэвіча
  • 1974 — Вялікі ўтаймавальнік — Таццяна Андрэеўна Свірыдава
  • 1975 — Надзейны чалавек -Таня
  • 1975 — Факт біяграфіі — Таццяна Зайчык
  • 1976 — Нядзельная ноч — маці Мішы
  • 1976 — Сын старшыні — Аляўціна
  • 1980 — Атланты і карыятыды — сакратар Багдана Віталевіча
  • 1981 — Кантрольная па спецыяльнасці — эпізод
  • 1983 — Абуза — выхавальніца
  • 1984 — Дрэвы на асфальце — Наталля Барысаўна
  • 1992 — Белае адзенне — Вера Лукнічна, бабуля Лены
  • 1994 — Эпілог — Вольга
Remove ads

Сям’я

Муж — Віктар Паўлавіч Тарасаў, савецкі беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads