Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская (нар. 29 верасня 1950, г. Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1950 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. Вучылася ў А. Бельцюковай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1967 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен). Асноўныя творы: габелен-заслона для Палаца культуры Новалукомскай ДРЭС, трыпціх «Вясна» для рэстарана ў г. Барысаве, габелен «Азёрны» для рэстарана «Беларусь», «Каляровае паветра» для хола гасцініцы прафсаюзаў (абодва ў г. Гомелі); габелены «Кантрасты», «Лялька», «Эксперыментальны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads