Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Рамуальдаўна Шаметаве́ц (нар. 1 студзеня 1960, Мінск) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Хуткія факты Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). З 1979 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра.

Сям’я

У шлюбе з Ігарам Артамонавым, артыстам балету.

Творчасць

Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Дзяўчына («Балеро[ru]» на музыку М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта[ru]» Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага), Мірта («Жызэль[ru]» А. Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), танцы ў операх.

Узнагароды

Лаўрэатка прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads