Таццяна Яўгенаўна Драздоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Яўгенаўна Драздоўская (нар. 6 снежня 1978, Мінск) — беларуская спартсменка (парусны спорт).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. Пачынала займацца ў секцыі плавання, у 14 гадоў перайшла ў парусны спорт. Упершыню выступіла на спаборніцтвах «Кубка Мінска», а ў 1996 годзе яе залічылі ў штатны склад нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Міжнародны дэбют адбыўся ў 1997-м на «SpaRegatta» у галандскім Медэмбліку. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. У 2007 годзе стала чэмпіёнкай свету.
Удзельніца чатырох Летніх Алімпійскіх гульняў (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях 2012 года заняла 15 месца. З’яўляецца лідарам нацыянальнай каманды, заваявала ліцэнзію на ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.
8 красавіка 2013 года ўпершыню ў гісторыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Драздоўская ўзначаліла сусветны рэйтынг Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту (ISAF) у класе суднаў «Лазер-Радыял».
Remove ads
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
- Sports-Reference.com Праверана 23 лютага 2016.
- Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads