Таіса Васільеўна Шпакоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таіса Васільеўна Шпакоўская (25 чэрвеня 1936, в. Вішавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства  — 5 снежня 2005) — жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Таіса Васільеўна Шпакоўская, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Працавала на Пінскім лесазаводзе, пасля заканчэння вучылішча механізацыі адправілася за рамантыкай — трактарыстам на асваенне цалінных зямель у Кустанайскай вобласці (Казахстан).

Праз два гады вярнулася на радзіму — старшыня калгаса У. А. Ралько ўгаварыў трактарыстку пайсці на ферму. З 1957 года працавала даяркай у калгасе «Аснежыцкі» Пінскага раёна. Тады за даяркай замацоўвалі групы кароў, іх трэба было не толькі даіць, але і карміць, падсцілаць, самім нарыхтоўваць кармы. У 1964 годзе надаіла ад кожнай каровы па 6500 кг малака і заваявала першынство ў спаборніцтве даярак рэспублікі. У наступным годзе яе калега атрымала самы высокі надой — па 7555 кг малака ад каровы. 22 сакавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Т. В. Шпакоўскай і К. П. Ляснічай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1969 годз цяжка захварэла, атрымала інваліднасць, з цяжкай працы даяркі давялося сысці. У 1979 і 1980 гадах атрымала знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва».

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads