Таўсталобік стракаты

від рыб From Wikipedia, the free encyclopedia

Таўсталобік стракаты
Remove ads

Таўсталобік стракаты[1][2], таўсталобік паўднёвы[1], вялікагалоў[1] (Hypophthalmichthys nobilis) — буйная хуткарослая рыба роду Таўсталобікі (Hypophthalmichthys) сямейства Карпавыя (Cyprinidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Анатамічная будова добра прыстасавана да збірання і засваення як фітапланктону, так і зоапланктону. Падобны да таўсталобіка звычайнага. Адрозніваецца ад яго больш хуткім тэмпам росту (маса да 30—35 кг), адсутнасцю кіля на бруху, большай галавой і даўжэйшымі груднымі плаўнікамі, больш цёмнай афарбоўкай цела і карацейшым кішэчнікам.

Пашырэнне

Пашыраны ў вадаёмах Кітая і басейна Амура. Выкарыстоўваецца для акліматызацыі па-за межамі прыроднага арэала. На тэрыторыю Беларусі упершыню завезены ў 1965 годзе для вырошчвання ў сажалкавых гаспадарках[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads