Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ
Remove ads

Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ (груз. აპოლონ ქუთათელაძის სახელობის თბილისის სახელმწიფო სამხატვრო აკადემია) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Тбілісі.

Хуткія факты Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Акадэмія была ўтворана наказам Народнага камісарыята асветы ад 8 сакавіка 1922 года і першапачаткова размясцілася ў асабняку Кабулашвілі, рэканструяваным у 1902 годзе архітэктарам Сімонам Клдыяшвілі. Акадэмия стала першай вышэйшай мастацкай навучальнай установай на Каўказе і адной з трох акадэмій мастацтваў, якія функцыянавалі ў СССР. У рамках навучальнага працэсу дзейнічалі чатыры факультэты — жывапісу, скульптуры, графікі і архітэктуры (з 1927 года пачало дзейнічаць аддзяленне керамікі). З 1922 года Майсеем Тоідзэ пры акадэміі была створана мастацкая школа, якая рыхтуе маладых людзей да паступлення ў акадэмію.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads