Товада

From Wikipedia, the free encyclopedia

Товадаmap
Remove ads

Товада (яп.: 十和田湖 Товада-ко) — самае буйное кратарнае возера на востраве Хонсю, Японія. Размешчана на вышыні 400 м над узроўнем мора ў нацыянальным парку на мяжы прэфектур Аомары і Акіта. Сценкі кальдэры дасягаюць у некаторых месцах вышыні 1 000 м і дасягаюць вяршыні на вулкане Товада на вышыні 1 159 м. Ярка сіні колер возера з’яўляецца вынікам чыстай вады і вялікай глыбіні возера (326,8 м — трэцяе па глыбіні возера Японіі). Бачнасць складае 15 м. Плошча возера — 61,0 км², яго аб’ём складае 4,19 км³, а перыметр — 46 км. З возера выцякае рака Аірасэ.

Хуткія факты Товада, Морфаметрыя ...

Возера штогод наведвае каля 3 мільёнаў турыстаў. Яно прыдатна для купання і з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку падарожнікаў. Тут маюцца шматлікія гатэлі і пансіянаты. Познім летам тут праходзіць агульнае свята трох прэфектур Кунідзанкай-мацуры. Па возеры курсуюць некалькі разоў у дзень паромы і прагулачныя катары.

Remove ads

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads