Томас Коўл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́мас Коўл (англ.: Thomas Cole; 1 лютага 1801 — 11 лютага 1848) — амерыканскі мастак-пейзажыст, заснавальнік Школы ракі Гудзон, адной з найбольш уплывовых школ жывапісу ЗША XIX стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Томас Коўл нарадзіўся ў 1801 годзе ў горадзе Болтан у Англіі. У 1818 годзе яго сям’я эмігравала ў Злучаныя Штаты і асталявалася ў горадзе Сцьюбенвіл штата Агая, дзе Коўл пачаў вывучаць асновы сваёй прафесіі ў вандроўнага мастака-партрэтыста Стэйна. Асаблівы поспех у напісанні партрэтаў яму не спадарожнічаў, таму неўзабаве ён пераключыў сваю ўвагу на стварэнне краявідаў.
У 1825 годзе Коўл пераехаў у Нью-Ёрк, дзе яму ўдалося прадаць некалькі сваіх работ заможнаму камерсанту Джорджу Бруену, які неўзабаве прафінансаваў летнюю паездку Коўла ў даліну Гудзон, дзе той напісаў такія свае вядомыя працы як Вадаспад Каатэрскіл і Від форта Патнэм. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, мастак выставіў напісаныя ў падарожжы краявіды на вітрыне кнігарні, што прыцягнула ўвагу Джона Трамбала, Эшэра Дзюрана і Уільяма Данлэпа. Асабліва ўражаны працамі юнага пейзажыста аказаўся мастак Джон Трамбал, які, знайшоўшы Коўла, купіў адну з яго работ і пазнаёміў яго з Робертам Гілмарам і Дэніелам Уодсвартам, якія сталі заступнікамі мастака.
Акрамя пейзажаў Коўл займаўся напісаннем алегарычных прац. Найбольш вядомыя з іх — серыя з пяці карцін «Шлях імперыі» (англ.: Course of Empire, 1833—1836), а таксама серыя «Падарожжа жыцця» (англ.: The Voyage of Life), якая складаецца з карцін, прысвечаных чатыром перыядам жыцця чалавека: дзяцінству, юнацтву, сталасці і старасці.
Коўл стаў заснавальнікам Школы ракі Гудзон, у якую ўваходзіла больш за 50 пейзажыстаў. Школа праслаўляла дзікую прыроду Амерыкі і ставіла пад сумнеў мэтазгоднасць тэхнічнага прагрэсу. У працах мастакоў школы прырода апісвалася як эталон некранутасці і чысціні, падкрэсліваючы тым самым боскасць яе паходжання.
Ягоная сястра Сара таксама была мастачкай.
Томас Коўл быў жанаты, меў 5 дзяцей.
Remove ads
Зноскі
- Thomas Cole
- Thomas Cole — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- RKDartists
- Smithsonian American Art Museum person/institution ID
- Thomas Cole // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads