Томас Лоўрэнс (мастак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Томас Лоўрэнс (мастак)
Remove ads

Сэр Томас Лоўрэнс (англ.: Thomas Lawrence; 13 красавіка 1769, Брысталь — 7 студзеня 1830, Лондан) — англійскі мастак—партрэтыст, адзін з найбуйнейшых, нараўне з Рэйналдсам і Гейнсбара, партрэтыстаў у брытанскай гісторыі.

Хуткія факты Томас Лоўрэнс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Томас Лоўрэнс нарадзіўся 13 красавіка 1769 года ў горадзе Брысталі. Бацька Лоўрэнса ўтрымліваў невялікі гатэль, але ў рэшце рэшт згалеў — і аказалася, што асноўнай крыніцай сродкаў для сям’і Лоўрэнсаў з’яўляецца талент малявальшчыка іх сына. У 1782 годзе Лоўрэнсы пасяліліся ў курортным мястэчку Бат, дзе малады мастак добра зарабляў алоўкавымі партрэтамі.

У 1787 годзе Лоўрэнс адправіўся ў Лондан, дзе быў цёпла прыняты Рэйналдсам і паступіў студэнтам у Каралеўскую акадэмію мастацтваў; у 1790 годзе піша партрэт міс Фарэн (пасля лэдзі Дэрбі), які робіць Лоўрэнса яшчэ больш знакамітым. У тым жа годзе, нягледзячы на тое, што абірацца ў акадэмікі можна было з 24 гадоў, яго кандыдатуру ў члены карэспандэнты каралеўскай акадэміі ставяць, аднак не абіраюць, — тры галасы супраць шасці; на яго месца абіраецца Уітлі. У 1791 годзе быў абраны яе членам-карэспандэнтам, а ў 1794 годзе — поўным акадэмікам.

У 1815 годзе Лоўрэнс атрымлівае званне рыцара.

У 1818—1820 гадах Лоўрэнс знаходзіўся ў Еўропе, малюючы розных шляхетных асоб у Вене, Рыме і Ахене (дзе ў гэты час праходзіў міжнародны кангрэс). Пасля вяртання ў Лондан ён быў абраны прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў. Сэр Томас Лоўрэнс памёр 7 студзеня 1830 года ў горадзе Лондане.

Сярод вучняў — Тэадор фон Холст.

Remove ads

Зноскі

1. Thomas Lawrence

2. Thomas LawrenceOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. https://www.nationalgallery.org.uk/artists/sir-thomas-lawrence Праверана 18 лістапада 2020.
4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

5. Find a Grave — 1996. Праверана 18 лістапада 2020.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads