Томас Уолсі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Томас Уолсі
Remove ads

Кардынал То́мас Уо́лсі (таксама Ву́лсі, англ.: Thomas Wolsey; каля 1473 — 29 лістапада 1530) — канцлер Англійскага каралеўства ў 1515—1529 гадах; архібіскуп ёркскі з 1514 года; кардынал з 1515 года. Да 1529 года лічыўся самым магутным чалавекам у Англіі пасля караля Генрыха VIII, трымаў у сваіх руках усю знешнюю і значную частку ўнутранай палітыкі.

Хуткія факты лорд-канцлер, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын мясніка з Іпсвіча. Вучыўся ў Оксфардзе. У 1498 годзе прыняў сан.

Дзякуючы сувязям пры двары патрапіў у кола набліжаных да Генрыха VII, а ў 1507 годзе стаў яго духоўнікам. Пасля ўзыходжання на прастол Генрыха VIII падахвочваў яго страсць да забаў, засяродзіўшы ва ўласных руках асноўныя ніці дзяржаўнага кіравання. За два дзесяцігоддзі свайго знаходжання ў фаворы кардынал Уолсі нажыў нечуваны стан.

У вобласці знешняй палітыкі Уолсі бачыў Англію ў ролі «арбітра», які наглядае за становішчам спраў у кантынентальнай Еўропе. Пасля ўдалых баявых дзеянняў у Францыі (1513) кардынал спрабаваў прымірыць французскага манарха з англійскім, для чаго арганізаваў іх сустрэчу на Полі залатой парчы ў чэрвені 1520 года.

У тым жа 1520 годзе ён суправаджаў свайго караля на сустрэчу з імператарам Карлам V, а праз тры гады накіраваў атрады англійскіх рыцараў на дапамогу апошняму ў яго баявых дзеяннях супраць Францыі.

У 1528 годзе выступіў супраць імператара на баку французаў. Падобная беспрынцыповасць прывяла ў канчатковым выніку да дыпламатычнай ізаляцыі Англіі ў кантынентальнай Еўропе.

Уолсі да такой ступені захапіўся дыпламатычнымі інтрыгамі, што ў значнай ступені перадаручыў правядзенне рэформы англійскай царквы сваім саветнікам. У мэтах фінансавання баявых дзеянняў на Кантыненце ўвёў цэлы шэраг непапулярных падаткаў і зачыніў 29 манастыроў, а з вялізарных даходаў пабудаваў палац Хэмптан-корт і заклаў Крайст-Чорч у Оксфардзе. Не дадавалі яму папулярнасці і чуткі пра далёка ненабожныя падрабязнасці яго асабістага жыцця: нягледзячы на цэлібат Уолсі не хаваў наяўнасці незаконнанароджаных сына і дочкі.

Валюнтарызм нерадавітага кардынала выклікаў крайнюю незадаволенасць не толькі сярод народа, але і вышэйшых слаёў знаці, якія пераканалі караля, што Уолсі знаходзіцца на ўтрыманні французскага ўрада. Кардынал трапіў у няміласць у сувязі з адмовай Папы санкцыянаваць скасаванне шлюбу караля з Кацярынай Арагонскай, пазбавіўся сваіх тытулаў і быў узяты пад варту, аднак памёр да спаткання з каралём. Яго непапулярнасць сярод розных саслоўяў палегчыла распаўсюджванне ў Англіі пратэстанцтва.

На змену Уолсі ў ролі першага саветніка караля прыйшоў Томас Кромвель.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118807811 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads