Тамаш Ваўжэцкі

(1759—1816) міністр юстыцыі Царства Польскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамаш Ваўжэцкі
Remove ads

Тамаш Ваўжэцкі (польск.: Tomasz Antoni Wawrzecki; 7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Ігналінскі раён Літвы — 5 жніўня 1816, Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794.

Хуткія факты Тамаш Ваўжэцкі, Харужы вялікі літоўскі, падскарбі надворны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 17881792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам.

Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі.

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца.

Памяць

Памяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 204.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123243396'></a>
  2. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 300. — 377 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124661538'></a>
  3. Złota księga szlachty polskiej. R.4 — С. 413.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126753767'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads