Том Стопард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Том Стопард
Remove ads

Сэр Том Стопард (нар. 3 ліпеня 1937, Злін) — брытанскі драматург.

Хуткія факты Том Стопард, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўслер) нарадзіўся ў чэшскім Зліне. Каб пазбегнуць пераследу нацыстаў, 15 мая 1939 года сям’я з’язджае ў Сінгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад уварвання Японіі ў Сінгапур, сям’я пераязджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сінгапуры і быў забіты японцамі.

У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кенетам Стопардам, з-за чаго Том атрымлівае прозвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераязджае ў Вялікабрытанію.

У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).

У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэнняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СССР. У лютым 1977 года ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж года Стопард сустракаецца ў Чэхаславакіі з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 года Стопард наведвае Мінск, дзе праводзіць семінар па драматургіі, даследуе праблемы парушэнняў правоў чалавека і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званне.

У 1998 годзе атрымаў «Оскар» ад Амерыканскай кінаакадэміі за сцэнарый да фільма «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love).

Remove ads

Работы для тэатра

  • «Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» (Rosencrantz and Guildenstern Are Dead) (1967)
  • «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man) (1968)
  • «Сабака сапраўднага інспектра» (The Real Inspector Hound) (1968)
  • «Пасля Магрыт» (After Magritte) (1970)
  • «Скакуны» (Jumpers) (1972)
  • «Травесці» (Travesties) (1974)
  • «Брудны Лінен і Нова-знойдзеная-зямля» (Dirty Linen and New-Found-Land) (1976)
  • «Кожны добры хлопчык заслугоўвае падтрымкі» (Every Good Boy Deserves Favour) (1977)
  • «Ноч і дзень» (Night and Day) (1978)
  • «Догавы Гамлет і Кагутавая Макбет» (Dogg’s Hamlet and Cahoot’s Macbeth) (1979)
  • «Нязнойдзеная краіна» (Undiscovered Country) (1979)
  • «У мітусні» (On the Razzle) (1981)
  • «Першакласая рэч» (The Real Thing) (1982)
  • «Грубае скрыжаванне» (Rough Crossing) (1984)
  • «Балбатанне» (Dalliance) (1986)
  • «Хэпгуд» (Hapgood) (1988)
  • «Аркадыя» (Arcadia) (1993)
  • «Індыйскі атрамант» (Indian Ink) (1995)
  • «Вынаходніцтва кахання» (The Invention of Love) (1997)
  • «Узбярэжжа Утопія» (The Coast of Utopia) (2002)
Remove ads

Работы для радыё, кіно і тэлевізіі

  • «Трое ў чоўне» (Three Men in a Boat) (1975)
  • «Мяжа» (The Boundary) (1975)
  • «Прафесійнае парушэнне» (Professional Foul) (1977)
  • «Бразілія» (Brazil) (1985)
  • «Імперыя сонца» (Empire of the Sun) (1987)
  • «Дом Расія» (The Russia House) (1990)
  • «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love) (1998)
  • «Загадка» (Enigma) (2001)

Зноскі

  1. Tom Stoppard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  2. Thomas Straussler // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  4. abART Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107456632'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads