Тонежскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

То́нежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Тонеж.

Хуткія факты Тонежскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года вёска Салагубаў перададзена ў склад Бараўскога сельсавета Лельчыцкага раёна[1]. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёна[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.

30 верасня 2009 года скасавана вёска Люболь[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1148 чалавек[4], з іх 98,4 % — беларусы, 1,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 827 чалавек[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads