Тонеж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тонежmap
Remove ads

То́неж[1] (трансліт.: Toniež, руск.: Тонеж) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Тонежскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Размешчана за 9 км на паўднёвы захад ад шашы Р128, за 46 км на захад ад горада Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 36 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства «Іванава Слабада».

Remove ads

Гісторыя

Тонеж вядомы з 1622 года як сяло.

У XVIIXVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.

3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета.

У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 262 жыхары. Ахвяры нацызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Насельніцтва

  • 1838 год — 37 двароў, 300 жыхароў.
  • 1886 год — 57 двароў, 400 жыхароў.
  • 1909 год — 177 двароў, каля 1060 жыхароў.
  • 1917 год — 215 двароў, 1269 жыхароў.
  • 1923 год — 1300 жыхароў.
  • 1940 год — 375 двароў, 1350 жыхароў.
  • 1998 год — 394 двары, 904 жыхары.
  • 2000 год — 377 двароў, 800 жыхароў.
  • 2002 год — 362 двароў, 789 жыхароў[2].

Інфраструктура

Thumb

Лясніцтва, лесапілка, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, філіял Лельчыцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Памятныя мясціны

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У 1944 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
  • Магіла ахвяр фашызму. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
  • Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.

Страчаная спадчына

  • Царква

Вядомыя асобы

Радзіма братоў — вучонага У. П. Дрынеўскага і беларускага харавога дырыжора М. П. Дрынеўскага.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads