Тоні Эбат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тоні Эбат
Remove ads

Тоні Эбат (Энтані Джон Эбат; англ.: Anthony John "Tony" Abbott; нар. 4 лістапада 1957 г., Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідар апазіцыі і кіраўнік Ліберальнай партыі з 1 снежня 2009 года, міністр аховы здароўя ў 2003—2007 гадах ва ўрадзе Джона Говарда.

Хуткія факты Тоні Эбат, 10-ы старшыня Садружнасці нацый[d] ...

Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 года.

Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Сіднейскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ступені бакалаўра — па эканоміцы і праве. Ва ўніверсітэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіравання. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Сіднеі атрымаў стыпендыю Родса і працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую семінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазней працаваў журналістам.

У 1993—1994 быў выканаўчым дырэктарам аб’яднання Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію, у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 займаў пасаду міністра па справах занятасці і працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасля паразы кіруючай кааліцыі на парламенцкіх выбарах 2007 года Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслуг і абарыгенаў. 1 снежня 2009 г. Эбат быў абраны лідарам Ліберальнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідарам апазіцыі.

Пасля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзенні парламенцкіх выбараў 2010 года Эбат з’яўляўся кандыдатам ад апазіцыі на пасаду прэм’ер-міністра.

На парламенцкіх выбарах 2013 года кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасня 2013 Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.

Remove ads

Зноскі

  1. Tony Abbott // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Anthony Abbott // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Rhodes Scholar Database Праверана 23 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q88887963'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1204346'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads