Топальчаны
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Топальчаны (славацк.: Topoľčany, ням.: (Groß)topoltschan, венг.: Nagytapolcsány) — горад у заходняй Славакіі на рацэ Нітра. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Remove ads
Гісторыя
Топальчаны былі меркавана заснаваны ў IX стагоддзі. Першы ўспамін пра паселішча Топальчаны змяшчаецца ў грамаце венгерскага караля Белы III (1172—1196), які дараваў гэту вёску нейкаму Марціну. Калі Турда, сын Марціна, памёр, не пакінуўшы нашчадства, кароль Бела IV, унук Белы III, дараваў у 1235 годзе Топальчаны нейкаму Дзіянісію. У грамаце палаціна Мікулаша ад 1271 года Топальчаны ўпершыню названы горадам (Civitas). У 1291—1314 магутны феадал Матуш Чак будуе ў Топальчанах крэпасць для абароны сваёй Трэнчынскай рэзідэнцыі з поўдня. У 1431—1434 крэпасць была ў руках гусітаў. У 1599 і 1643 гадах горад спальваюць туркі, а ў 1703 — паўстанцы-куруцы. У 1743 г. Топальчанскую крэпасць фундаментальна рэканструяваў Карай Зічы Старэйшы.
У канцы XIX стагоддзя горад развіваецца — будуюцца заводы і фабрыкі.
У наш час Топальчаны — важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі. Сярод іншых прадпрыемстваў, у горадзе знаходзіцца бровар «Топвар».
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Замак Товарнікі
- Касцёл Св. Андрэя
Зноскі
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK] . Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads