Торбачнік альпійскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́рбачнік альпійскі[1] (Thlaspi alpestre) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовая травяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае — вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод — крылаты струк даўжынёй 6—8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6—8 у кожным гняздзе.
Remove ads
Пашырэнне
Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, паўночныя і паўночна-заходнія раёны Усходняй Еўропы. У Беларусі знойдзены ў Мядзельскім раёне.
Месцы росту: злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экзэмплярамі.
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў канцы красавіка — маі, плады паспяваюць у маі—чэрвені. Размнажэнне насеннае.
Таксанамічнае становішча
Від Торбачнік альпійскі ўваходзіць у род Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ каля 70 відаў | ||||||||||||
парадак Капустакветныя | род Торбачнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Капуставыя | від Торбачнік альпійскі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) | яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста | ||||||||||||
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Дэкаратыўная і меданосная расліна. Пустазелле.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads