Торбачнік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Торбачнік
Remove ads

То́рбачнік[1][2] (Thlaspi) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Thlaspi arvense Торбачнік палявы.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае.

Кветкі дробныя, белыя, з чатырма пялёсткамі, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак.

Remove ads

Пашырэнне

Каля 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre), занесены ў Чырвоную кнігу, торбачнік палявы (Thlaspi arvense) і торбачнік пранізалісты (Thlaspi perfoliatum). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.

Сінонімы

Сінонімы[3]

  • Apterigia Galushko
  • Atropatenia F.K.Mey.
  • Callothlaspi F.K.Mey.
  • Kotschyella F.K.Mey.
  • Masmenia F.K.Mey.
  • Microthlaspi F.K.Mey.
  • Neurotropis (DC.) F.K.Mey.
  • Noccidium F.K.Mey.
  • Raparia F.K.Mey.
  • Syrenopsis Jaub. et Spach
  • Thlaspiceras F.K.Mey.
  • Vania F.K.Mey.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Род Торбачнік уваходзіць у сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).

  яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II)  
      ≈80 відаў
  парадак Капустакветныя     род Торбачнік  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Капуставыя    
         
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II)   яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста  
     

Віды

Род налічвае каля 80 відаў [4], некоторые из них:[5]

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, радзей харчовыя (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Thlaspi (англ.). The Plant List. Version 1.1. (31 ліпеня 2013). Праверана 2 кастрычніка 2016.
  5. Паводле GRIN, ITIS і NCBI (гл. картку арганізму).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads